Заяўкі на з'езд беларускіх студэнтаў падалі маладыя людзі з 10 краін Еўропы
Трэці з'езд Аб'яднаных беларускіх студэнтаў пройдзе ў Літве 30 верасня — 4 кастрычніка. Ён ладзіцца Цэнтрам ўсходнееўрапейскіх даследаванняў ужо трэці год. Адна з арганізатараў з’езду Юлія Наркевічутэ распавяла Еўрарадыё, што заяўкі на ўдзел у ім ужо падалі студэнты з універсітэтаў Вялікабрытаніі, Італіі, Германіі, Францыі, Швецыі, Літвы, Польшчы, Украіны, Расіі, а таксама Беларусі. Галоўная мэта з'едзу — аб'яднаць маладых беларусаў, якія жывуць у розных краінах свету.
Юлія Наркевічутэ: "Падчас з'езду яны абмяркоўваюць, якія мерапрыемствы можна было б арганізаваць у іх краінах, можа нават якія-небудзь агульныя. Ініцыятыва пакідаецца самім студэнтам".
З'езд мусіць даць магчымасць беларускім студэнтам, якія жывуць у розных краінах свету, падзяліцца досведам і кантактамі, а таксама далучыцца да нефармальнай супольнасці беларускай моладзі. Атрымаць дакладную інфармацыю і падаць заяўку на ўдзел можна тут