Збеглы з-пад варты рэцыдывіст абвешчаны ў агульнадзяржаўны вышук (фота)

Збеглы 11 сакавіка з-пад варты ў Лідзе рэцыдывіст абвешчаны ў агульнадзяржаўны вышук. Як нагадвае БЕЛТА, злачынца ўцёк з хірургічнага аддзялення гарадской лякарні. Уцякач - мужчына, абвінавачаны ў рабаванні. У лякарні яго ахоўвалі два міліцыянты. Па факце ўцёкаў была распачатая крымінальная справа.

Уцекача клічуць Анатоль Кудзелка. Ён нарадзіўся 21 ліпеня 1953 года ў вёсцы Старына Слуцкага раёна Міншчыны. Яго прыметы: на выгляд 60 гадоў, рост - каля 1,65-1,70 м, сярэдняга целаскладу, волас светла-русы з рудаватым адценнем, носіць вусы і бараду. Быў апрануты ў куртку цёмнага колеру з плашчавай тканіны, бальнічную кашулю сіне-белага колеру ў клетку, цёмнае трыко, тапкі-сланцы.