Зборная Беларусі па цяжкай атлетыцы прывязе з чэмпіянату свету два медалі

Беларусы на памост у Турцыі ўжо не выйдуць, апошнімі за ўзнагароды спаборнічалі Міхаіл Аўдзееў і Антон Мазейка ў катэгорыі да 105 кілаграмаў, паведамляе Белтэлерадыёкампанія. У выніковым пратаколе Міхаіл размясціўся на 12-м месцы, Антон - на 24-м. Як вядома, медалі камандзе прынеслі Анастасія Новікава і Сяргей Лагун, серабро і бронзу адпаведна.