Зборная Беларусі па футболе апусцілася на 59-е месца сусветнага рэйтынгу
Зборная Беларусі па футболе апусцілася на 2 пункты сусветнага рэйтынгу ФІФА і займае цяпер 59-е месца. Першыя тры месцы засталіся нязменнымі. Сусветны рэйтынг па-ранейшаму ўзначальвае чэмпіён Еўропы зборная Іспаніі, на другім месцы італьянцы, трэцім — каманда Нямеччыны. Далей ідуць зборныя Бразіліі, Галандыі, Харватыі, Аргенціны, Чэхіі і Расіі. Завяршае першую дзясятку каманда Партугаліі.
Сапернік Беларусі па адборы на чэмпіянат свету зборная Англіі размясцілася на 14 месцы. Украінцы займаюць 19-ы радок, Казахстан — 131-ы, Андора — на 184-м месцы.
Сапернік Беларусі па адборы на чэмпіянат свету зборная Англіі размясцілася на 14 месцы. Украінцы займаюць 19-ы радок, Казахстан — 131-ы, Андора — на 184-м месцы.