Зборная Беларусі па футболе апусцілася на 62 месца ў рэйтынгу ФІФА

Зборная Беларусі па футболе апусцілася на два пункты ў рэйтынгу ФІФА. Цяпер наша каманда займае 62 месца сярод 207 зборных свету.
Сярод еўрапейскіх зборных у Беларусі па-ранейшаму 35-я пазіцыя, а сярод зборных краін былога СССР яна ідзе пятай пасля Расіі, Украіны, Малдовы і Літвы. Лідэрамі рэйтынгу па-ранейшаму з’яўляюцца Аргенціна, Бразілія і Італія.