Зборная Беларусі па футболе пасля першага тура лідыруе на турніры на Мальце

Першае месца займае пасля першага тура на міжнародным турніры на Мальце зборная Беларусі па футболе.  Нагадаем, учора нашыя футбалісты выйгралі ў зборнай Ісландыі з лікам 2:0. Галы на рахунку Рамана Васілюка (33-я хвіліна) і Паўла Пласконнага (47-я хв.).

Склад зборнай Беларусі быў наступны: Вяромка, Амельянчук (Шытаў, 79), Філіпенка, Кірэнкін (Паўлючак, 46), Пласконны, Булыга, Кульчы, Блізнюк (Паўлаў, 54), Рамашчанка (Крывец, 86), Карніленка (Вячаслаў Глеб, 54), Васілюк.

У адсутнасць хаўбека “Арсенала” Аляксандра Глеба, які праводзіў матч чэмпіянату Англіі супраць “Манчэстар Сіці”, з капітанскай павязкай на поле выйшаў Максім Рамашчанка, паведамляюць “Белорусские новости”.

У другім матчы турніра зборная Арменіі перамагла каманду гаспадароў з лікам 1:0. Менавіта з армянамі і згуляе беларуская зборная заўтра, 4 лютага.