Зборная Беларусі па хакеі прайграла Нямеччыне ў першым таварыскім матчы

У рамках падрыхтоўкі да травеньскага чэмпіянату свету ў Канадзе нацыянальная зборная Беларусі па хакеі правяла першы з двух таварыскіх матчаў супраць каманды Нямеччыны.

19 красавіка ў Крымітшау падапечныя Курта Фрэйзера прайгралі з лікам 2:4. Да канца 6-й хвіліны першага перыяду гаспадары вялі 3:0, два разы выкарыстаўшы колькасную перавагу, а на 24-й хвіліне немцы закінулі яшчэ адну шайбу.

Аўтарам першага гала беларусаў стаў Дзмітрый Мялешка, другога — Аляксандр Макрыцкі. 21 красавіка ў Дрэздэне каманды сустрэнуцца зноў.

БелаПАН