Зборная Беларусі па жаночай барацьбе не змагла заваяваць Кубак свету

Восем найлепшых каманд свету сустрэліся ў кітайскім Тайюане, каб разыграць Кубак свету па жаночай барацьбе. Ганаровы трафей аспрэчвалі Японія, Канада, Расія, ЗША, Украіна, Кітай, Манголія і Беларусь. На жаль, зборная нашай краіны завяршыла турнір на апошнім, восьмым, месцы. У складзе зборнай Беларусі ў Кітай адправіліся Вольга Паўлава (48 кг), Надзея Шушко (51 кг), Таццяна Грыгор'ева (55 кг), Надзея Міхалкова (59 кг), Вольга Глебік (63 кг), Вольга Хілько (67 кг) і Наталля Шынкарова (72 кг).

Нашы дзяўчаты саступілі камандзе ЗША у першым раўндзе, а ў паядынку за сёмае месца былі слабейшымі за каманду Манголіі.

У фінале сустрэліся прадстаўніцы Кітая і Канады. Выйгралі Кубак свету гаспадыні турніру. У паядынку за трэцяе месца японкі апынуліся мацнейшымі за ўкраінак.

БЕЛТА