Зборная Беларусі запозна падала заяўку на чэмпіянат свету па хакеі з мячом
На чэмпіянаце свету па хакеі з мячом, які пройдзе ў Маскве ў канцы студзеня, замест зборнай Беларусі ў групе "A" выступіць нацыянальная каманда ЗША.
Адной з прычынаў гэтага рашэння стала тое, што Беларусь пацвердзіла свой удзел у турніры занадта позна, адзначае "Прессбол".
Зборная ЗША пакінула элітную серыю сусветнага бэндзі ў 2005 годзе, калі ў стыкоўным матчы саступіла зборнай Беларусі. З тых часоў нязменна ў чатырох чэмпіянатах свету запар беларусы займалі апошняе месца ў групе "A", а зборная ЗША перамагала ў групе "B". У стыкавых гульнях перамога ўвесь час заставалася на баку прадстаўнікоў Беларусі.