Зборная Хэнлана займае 9-е месца ў хакейным рэйтынгу перад чэмпіянатам свету

9-е месца займае нацыянальная зборная Беларусі ў хакейным рэйтынгу перад стартам чэмпіянату свету ў Швейцарыі. У беларускай каманды 1660 балаў. Як паведамляе афіцыйны сайт Міжнароднай федэрацыі хакею, рэйтынг ачольвае зборная Расіі, якая мае 2000 ачкоў. Столькі ж у канадцаў, але яны другія, бо выступілі горш за расіян на мінулым чэмпіянаце свету.

На трэцім месцы фіны (1990), на чацвёртым — шведы (1975), пятыя — чэхі (1875), шостыя — ЗША (1815), сёмыя — швейцарцы (1765), восьмыя — славакі (1680), дзесятыя — нарвежцы (1625).

Нагадаем, што сапернікамі зборнай Беларусі на першым этапе будуць каманды Канады, Славакіі і Венгрыі.