Зборныя Украіны і Расіі згуляюць у Мінску пры пасярэдніцтве Лукашэнкі

Адборачныя матчы чэмпіянату Еўропы 2016 года па гандболе паміж зборнымі Украіны і Расіі, якія пераносіліся з-за палітычнай напружанасці паміж суседнімі краінамі, пройдуць 10 і 11 чэрвеня ў Мінску. Пра гэта заявіў прэзідэнт Федэрацыі гандбола Расіі Сяргей Шышкароў.

“Прынцыпова гэта пытанне ўжо вырашана, і засталося дачакацца толькі пацвярджэння з боку Еўрапейскай Федэрацыі гандбола. Мы знайшлі кампрамісны варыянт пры актыўным пасярэдніцтве прэзідэнта Алімпійскага камітэта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Ён паабяцаў, што сустрэчы будуць праведзеныя на высокім узроўні. Федэрацыя гандбола Расіі забяспечыць тэлетрансляцыі з Мінска”, — сказаў Шышкароў у размове з выданнем “Весь спорт”.

Фота: sport-xl.org