Здымаецца фільм пра беларуса-выведніка, які ў 1945-м выратаваў Кракаў

У Польшчы завяршыліся здымкі кінаматэрыяла для дакументальна-мастацкага фільма пра легенду савецкай выведкі - беларуса Аляксея Бацяна. У 1945-м ён выратаваў ад разбурэння польскі горад Кракаў, які фашысты планавалі ўзарваць.  Фільм здымае Першы канал расійскага тэлебачання, паведамляе РИА "Новости". У здымках прымае ўдзел і сам 91-гадовы Бацян, які летась стаў Героем Расіі. Ён асабіста правядзе тэлегледачоў па месцах, дзе дзе дзейнічала яго разведгрупа, распавядзе пра барацьбу савецкіх выведнікаў і польскіх патрыётаў з нацыстамі.

Нагадаем, што Аляксей Бацян нарадзіўся ў вёсцы Чартовічы Валожынскага раёна. У складзе польскай арміі ён браў удзел у абарончай вайне 1939 года, а пасля служыў у дыверсійным аддзеле НКВД пад кіраўніцтвам супердыверсанта Паўла Судаплатава. У паваенны час Бацян патрапіў у савецкую знешнюю выведку, выконваў адказныя заданні за мяжой. Зараз ён жыве ў Маскве.