Жахлівая смерць: мужчына капаў калодзеж і яго засыпала зямлёй (фота)
Трагічнае здарэнне адбылося каля 12-й гадзіны ў нядзелю, 12 кастрычніка, у вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна.
58-гадовы мужчына на прысядзібным участку сваёй знаёмай капаў калодзеж. Раптоўна абваліўся грунт, вяскоўца цалкам засыпала.
Цела мужчыны з дапамогай тэхнікі з засыпанага калодзежа даставалі выратавальнікі. Медыкі канстатавалі яго смерць, інфармуе прэс-служба МНС.



Фота — МНС