Жанчына, якая забіла сякерай мужа, вызвалілася з калоніі

Жыхарка Брэста, якая забіла сякерай мужа і з дапамогай сына забетаніравала на лецішчы, вызвалілася з калоніі. Гэтую інфармацыю Еўрарадыё пацвердзілі ў калоніі № 24 ў Гомельскай вобласці, дзе Святлана К. адбывала пакаранне:
"Так, вызвалілася. Яна проста адбыла свой тэрмін зняволення, які быў скарочаны ў сувязі з амністыяй на год".

Нагадаем, што ў ліпені суд першай інстанцыі асудзіў бухгалтарку аднаго з аўтапрадпрыемстваў на паўтара гады калоніі “за забойства, учыненае ў стане афекту”. Нібыта, муж цягам 20 гадоў шлюбу здзекваўся з яе, і яна не вытрымала, дачакалася, калі муж засне, узяла сякеру і нанесла таму па галаве 10 удараў. 3 жніўня абласны суд адмовіў жанчыне ў амністыі ў сувязі з тым, што яна не аддала маці забітага і брату грошы за хаўтуры.