Жанчыну асудзілі на 21 год турмы за забойства двухгадовай дачкі

Жыхарка Мінскай вобласці асуджаная за жорсткае забойства двухгадовай дачкі, паведамляе БЕЛТА. 36-гадовая жанчына выводзіла дзяўчынку на гаўбец і пакідала яе там распранутую на халодным паветры на доўгі час. Апошні раз яна біла дачку з асаблівай жорсткасцю. Нанесла дзіцяці не менш за сто ўдараў у жыццёва важныя органы. У тым ліку біла малую галавой аб сцяну і краі ванны, а потым пакінула збітую дачку ў халоднай кватэры без вопраткі. Там дзяўчынка і сканала.

Жанчына асуджаная да пазбаўлення волі тэрмінам на 21 год.