Жанчыну не амніставалі, бо яна не аплаціла хаўтуры па забітым мужы
Брэсцкі абласны суд разглядаў хадайніцтва жанчыны, якую прызналі вінаватай у забойстве і расчляненні мужа. Абаронца жанчыны хадайнічала, каб жанчыну вызвалілі ў сувязі з амністыяй, абвешчанай у Беларусі ў траўні. Таксама аспрэчвалася сума кошту хаўтураў і велічыня маральнай кампенсацыі брату забітага. Суд паўгадзіны разглядаў справу і вырашыў: паколькі "не сплачанае адшкадаванне ў суме 971 тысяча рублёў і існуе спрэчка па гэтай суме, амністыя не прымяняецца".
Гэтаксама суд не пагадзіўся зменшыць кампенсацыю брату забітага з 2 мільёнаў да 500 тысячаў беларускіх рублёў.
Нагадаем, што бухгалтарка аўташколы летась 1 чэрвеня забіла сякерай спячага мужа. Разам з 19-гадовым сынам яна вывезла цела на аўтамабілі на лецішча, дзе яго расчляніла, закапала і забетаніравала. Праз 8 месяцаў брат забітага заявіў пра знікненне. Праз нейкі час жанчына прызналася ў забойстве, матывавала яго пастаяннымі пабоямі і пагрозамі з боку мужа.
Суд сёлета ўвесну кваліфікаваў “забойства ў стане афекту” і прысудзіў жанчыне паўтара года зняволення ды грашовую кампенсацыю на карысць маці і брата забітага.