Жанчыны сталі гераінямі чэмпіянату па кіданні мабільных тэлефонаў

Жанчыны сталі галоўнымі гераінямі сёмага адкрытага чэмпіянату на кіданні мабільных тэлефонаў, які прайшоў у мінскім парку Чалюскінцаў. Вольга Зуева змагла палепшыць нацыянальны рэкорд: дзяўчына кінула мабільнік на 44,35 м, што на 10,55 м больш выніку Таццяны Алексейчук, які яна паказала летась. Сярод мужчын лепшым стаў Сяргей Цімановіч, які кінуў мабільны тэлефон на 82.10 м. У падарунак ён атрымаў новы мабільны тэлефон.

БЕЛТА нагадвае, што падобныя чэмпіянаты праводзяцца ў Беларусі з 2003 года. Калі ў першых спаборніцтвах удзельнічалі 85 чалавек, то сёлета — больш за 130 чалавек.