Жаночая зборная Беларусі па лёгкай атлетыцы была на Кубку свету толькі 7-й
Толькі сёмае месца заняла жаночая зборная Беларусі па лёгкай атлетыцы ў розыгрышы Кубка свету ў суперлізе, які прайшоў у Францыі. І гэта нягледзячы на тое, што ў актыве нашых спартменак чатыры першых месцы.
Нагадаем, адно з іх заняла алімпійская чэмпіёнка Афін Юлія Несцярэнка, якая прабегла 100 метраў з часам 11,17 сек. Наталля Шымчук выйграла спаборніцтвы па кіданню кап'я, яна ўстанавіла новы рэкорд Беларусі. У штурханні ядра лепшай была беларуска Юлія Леанцюк, а ў кіданні молата - Аксана Мянькова. На гэтым беларускія перамогі і скончыліся.
У выніку ў 20-ці відах праграмы нашая зборная набрала 78 ачкоў і змагла апярэдзіць толькі зборную Нямеччыны. Першае месца занялі расіянкі, "срэбра" - ва ўкраінак.
БЕЛТА