Жаночая зборная Беларусі па валейболе застанецца без трэнера?
Галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі па валейболе Ўладзімір Казлоў у інтэрв'ю газеце "Прессбол" паведаміў, што гатовы пакінуць свой пост у выпадку, калі Беларуская федэрацыя валейбола не адрэагуе на тое, што 4 валейбалісткі: Ганна Андрушко, Кацярына Скрабатун, Ганна Шаўчэнка і Аліна Буцько - прагулялі навучальна-трэніравальны збор гульцоў галоўнай каманды краіны.
"Што датычыцца Андрушко — адзначыў Казлоў, — яна прыняла расійскае грамадзянства. Астатнія валейбалісткі збіраюцца падпісаць кантракты з казахстанскім "Рахатам". Але хто выдасць ім трансферныя лісты пасля таго, што яны зрабілі?! Горш за нез'яўленне на навучальна-трэніравальны збор — толькі ўжыванне допінгу.
Такі ўчынак людзей, якія папросту ігнаруюць Радзіму, караецца двухгадовай дыскваліфікацыяй. Выканкам БФВ, які збіраўся 26 ліпеня разглядаў гэтае пытанне і пастанавіў даць ухілісткам адтэрміноўку да 13 жніўня. Калі і да гэтага тэрміну — пасля гасцявых сустрэч з Бельгіяй — яны не прыбудуць на наш збор, давядзецца прымаць па гэтай справе кардынальныя рашэнні і сурова караць валейбалістак.
Магчыма, гэта прымусіць іх паглядзець на рэчы па-іншаму, але будзе ўжо позна. Прычым калі выканкам БФВ не аформіць іх дыскваліфікацыю, я гатовы пайсці на крайнія меры і добраахвотна пакінуць сваю пасаду".