Жлобінская міліцыя шукае "чорных капачоў", якія выкапалі 250 мін і снарадаў
Міліцыя шукае "чорных капачоў", якія выкапалі ў Жлобінскім раёне з зямлі боепрыпасы часоў Другой сусветнай вайны. Як паведамляе БелаПАН, 1 снежня ў лесе ў Жлобінскім раёне былі знойдзены склад з 248 адзінак боепрыпасаў. У прыватнасці, гэта артылерыйскія снарады, мінамётныя міны, гранаты. Усе боепрыпасы перададзеныя супрацоўнікам в/ч 5525 для знішчэння.