Жодзінскае "Тарпеда" захапіла лідэрства ў чэмпіянаце Беларусі па футболе

У нядзелю адбыліся тры матчы 2-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Жодзінскае "Тарпеда" ў Пінску перамагло макішэвіцкі "Граніт" з лікам 3:1 і ачоліла турнірную табліцу першынства. У тарпедаўцаў дзве перамогі і 6 ачкоў. У іншых матчах былі зафіксаваныя наступныя вынікі: "Смаргонь" — "Дынама" (Мінск) — 0:0, "Гомель" — "Віцебск" — 1:1.

Сёння адбудуцца яшчэ 4 матчы тура: "Дынама" (Брэст) — "Шахцёр" (Салігорск), "Нёман" (Гродна) — "Днепр" (Магілёў), МТЗ-РІПА (Мінск) - "Нафтан" (Наваполацк), "Мінск" — БАТЭ (Барысаў). Чатыры каманды маюць шанцы дагнаць жодзінцаў.

Турнірную табліцу чэмпіянату можна паглядзець тут