Жонка Лі Харві Освальда прадае заручальны пярсцёнак, набыты ў Мінску

Яе муж Лі Харві Освальд набыў гэтае ўпрыгожанне ў Мінску ў 1961 годзе. Менавіта яго Освальд пакінуў у кубку на яе начным століку, калі 22 лістапада 1963 года адправіўся на забойства прэзідэнта Кенэдзі, паведамляе Радыё "Свабода" са спасылкай на выданне Dallas News.



Аўкцыён адбудзецца 24 кастрычніка ў Бостане. Мяркуецца, што пярсцёнак будзе каштаваць ад 30 да 50 тысяч долараў.



Па словах Марыны, гэта адзіная рэч Лі, якую ёй вярнулі амаль праз паўстагоддзя пасля смерці мужа. Марыне Прусаковай цяпер 72 гады.



Нагадаем, што Лі Харві Освальд — адзіны афіцыйны падазраваны ў забойстве прэзідэнта Джона Кенэдзі. Ад 1959 да 1962 года ён жыў у Мінску на вуліцы Камуністычнай і працаваў на радыётэхнічным заводзе "Гарызонт".



На фота svaboda.org — Лі Харві Освальд з Марынай Прусаковай, Мінск, пачатак 1960-х Photo by Pavel Golovachev