Жорсткая помста аўтамабілістам ад жыхароў мінскай вуліцы Маркса (фота)

Жорсткая помста аўтамабілістам ад жыхароў мінскай вуліцы Маркса (фота)

Мінск, вечар 13 красавіка, двары па вуліцы Карла Маркса, непадалёк ад кавярні "Мануфактура". Невядомы аўтааматар паркуе свой акуратны аўтамабіль "Фальксваген Гольф" адной з апошніх мадыфікацый. Паркуе не вельмі ўдала — перакрывае падыход да смеццевага бака. Кіроўцу можна зразумець: месца ў застаўленых машынамі дварах зусім мала.

Але можна зразумець і жыхароў вакольных дамоў-сталінак. Аўтааматары не даюць праходу, паркуюцца дзе толькі захочуць. Акурат так, відаць, разважаў невядомы чалавек, які вываліў вядро смецця з гнілымі шкурамі ад бананаў і ліпкім яечным шкарлупіннем проста на лабавое шкло "Фальксвагена".

Машына прастаяла так каля паўгадзіны. Потым кіроўца аўтамабіля шчоткай скінула смецце на зямлю і з'ехала.