Журналіст Малішэўскі разлічвае на падтрымку журы ў конкурсе блогераў The BOBs
Для журналіста Віктара Малішэўскага вылучэнне яго блога ў конкурсе The BOBs стала нечаканасцю. Сам ён на конкурс не вылучаўся. Пра гэта блогер паведаміў у эксклюзіўным інтэрв'ю Еўрарадыё: Малішэўскі: Вось мне ўчора прыйшло паведамленне ў ЖЖ, што я, маўляў, там і там. А я нават не ведаў, што такі конкурс праходзіць. У сэнсе, я ведаў пра гэты конкурс, бо Акбара перамагала на ім у 2007 годзе, ну і ўсё...
Шумную піяр-кампанію ў Інтэрнэце Малішэўскі не плануе: "Шоў ладзіць не будзем". Паколькі асноўнымі канкурэнтамі ў яго з'яўляюцца інтэрнэт-супольнасці, то перамагчы іх блогер не разлічвае. Аднак здавацца не збіраецца:
Малішэўскі: Я разумею, што выйграць карыстальніцкае галасаванне ў прынцыпе немагчыма, бо там канкурэнты - супольнасці, у якіх шмат блогераў. А вось пазмагацца за перамогу ў конкурсе журы - цалкам магчыма. Пагатоў што яна лічыцца больш прэстыжнай.
Нагадаем, што блог беларускага Віктара Малішэўскага вылучаны ў намінацыі "Найлепшы блог па-расійску" ў міжнародным конкурсе The BOBs. Імёны пераможцаў стануць вядомыя 15 красавіка.