Журналіста забілі ў Кіеве з машыны з беларускімі ці латвійскімі нумарамі
Апошнім месцам працы Алеся Бузіны была газета "Сегодня".
16 красавіка ў Кіеве каля свайго дома быў расстраляны журналіст і пісьменнік Алесь Бузіна. У яго было зроблена чатыры стрэлы. Як інфармуе "Украінская праўда", у Бузіну стралялі з Ford Focus цёмнасіняга колеру. Нумары машыны былі ці беларускімі, ці латвійскімі.
Дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка піша ў Facebook, што забойства журналіста нагадвае забойства былога дэпутата ад Партыі рэгіёнаў Алега Калашнікава (яго называюць адным з арганізатараў Антымайдана). Герашчанка мяркуе, што адбываецца "адстрэл" сведкаў па справе Антымайдана.
Апошнім месцам працы Алеся Бузіны была кіеўская газета "Сегодня", у якой ён у студзені-сакавіку сёлета быў шэфам-рэдактарам. З яе ён звольніўся са скандалам. Украінскія СМІ называюць Бузіну "сумнавядомым".

Фота: УНІАН, Facebook