Журналістка Таццяна Бублікава на "размову" у Генпракуратуру не пайшла

Як паведаміла Таццяна прэс-службе "БАЖ", у тэлефоннай размове яна папрасіла даслаць позву па месцы рэгістрацыі ў Гомель. Журналістка знаходзіцца там ужо кольки дзён, але да гэтага часу нічога не атрымала. Таму і ад візіту ў Генпракуратуру вырашыла адмовіцца.

Цікавасць да сябе нагляднага ведамства Бублікава звязвае са сваёй прафесійнай дзейнасцю. Раней яе ўжо папярэджвалі за супрацоўніцтва з тэлеканалам "Белсат".