Журналісткай Наталляй Радзінай цікавіцца мінская пракуратура

Журналістку сайта Хартыі’97 Наталлю Радзіну 1 ліпеня выклікаюць на допыт у следчы аддзел пракуратуры Мінску, паведамляе Радыё Свабода. Сёння ёй патэлефанаваў намеснік начальніка следчага аддзелу мінскай пракуратуры Віктар Фешчанка і запатрабаваў з’явіцца на допыт. Спадарыню Радзіну выклікаюць у якасці сведкі, аднак не вядома пакуль, па якой справе. Ёсць колькі некалькі пытанняў у сувязі з інфармацыяй, што Радзіна з’яўляецца адміністратарам сайту charter97.org, удакладніў Віктар Фешчанка.

Ад 1 ліпеня ў Беларусі пачынаюць дзейнічаць новыя правілы рэгулявання інтэрнэту.