Журналістку Таццяну Бублікаву запрашаюць сёння на гутарку ў Генпракуратуру
Размова пойдзе пра яе супрацоўніцтва з замежнымі СМІ.
Тэлежурналістка Таццяна Бублікава не выключае, што ёй могуць вынесці папярэджанне за працу без акрэдытацыі. 19 снежня яна вяла рэпартаж з плошчы Незалежнасці, маючы пасведчанне польскай кампаніі "NEWS Informacje". Была затрыманая і асуджаная на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.
Раней яе ўжо папярэджвалі за супрацоўніцтва з тэлеканалам "Белсат".