Жыхар Баранавічаў 40 разоў за ноч скарыстаўся чужой банкаўскай карткай

Сорак разоў скарыстаўся чужой банкаўскай карткай за адну ноч жыхар Баранавічаў. Прычым прыходзіў ён у адну і тую ж начную краму. Як паведаміў малады чалавек праваахоўнікам пасля затрымання, картку ён знайшоў на вуліцы. "Вылічылі" махляра дзякуючы камерам відэаназірання. Як высветлілася, картка належала 62-гадоваму пенсіянеру, на ёй было больш за мільён рублёў. Усе іх хлопец і скарыстаў, набываючы каньяк, тэкілу ды іншыя дарагія напоі.