Жыхар Гомеля ўначы з пнеўматычнага пісталета расстраляў вокны суседзяў

Ён прывязаў да скрынкі з-пад соку вяроўку і закінуў яе на дрэва. Пасля гэтага мужчына пачаў страляць па ёй з пнеўматычнага пісталета. Аднак шмат разоў прамахнуўся — кулі праляцелі міма і патрапілі ў вокны суседняга дома. Пацярпелі вокны дзвюх кватэр, гаспадары якіх звярнуліся ў міліцыю.

Як піша газета "Комсомольская правда в Беларуси", гора-стралок кампенсаваў суседзям страты. Распачатая крымінальная справа за хуліганства, праваахоўнікі высвятляюць, дзе была набыта пнеўматыка. Вядома, што мужчына працуе ў Расіі будаўніком.

Фота — bymedia.net