Жыхар Гомеля прывёз з Расіі партыю дарагога алкаголю — на 412 млн (фота)

У Гомелі праваахоўнікі выявілі вялікую партыю дарагога алкаголю. 36-гадовы жыхар горада захоўваў яе ў доме сваёй сужыцелькі на вуліцы Хмяльніцкага. У аперацыі ўдзельнічаў АМАП.

Як інфармуе прэс-служба міліцыі Гомельскай вобласці, алкагольныя напоі расійскай вытворчасці не маюць акцызных марак Рэспублікі Беларусь. Гэта больш за 2700 бутэлек гарэлкі, больш за 500 бутэлек каньяку "Дзербент", 15 — віскі "Jameson", 36 — тэкілы "Olmeca", 200 — віскі "Jack Daniel's". Агулам — 1772 літра алкаголя на суму 412 млн 250 тысяч 300 рублёў.

Мужчына заявіў, што купіў алкаголь у Расіі для сябе і не збіраўся ім гандляваць. Яму пагражае штраф — ад 1 млн 800 тысяч да 18 млн рублёў з канфіскацыяй тавару.

Фота: uvd.gomel.by