Жыхар Ленінградскай вобласці прадаваў беларусам крадзеныя венікі для лазні

У Ленінградскай вобласці суд вынес вырак мужчыну, які скраў дубовыя венікі і прадаў іх у мясцовую лазню. Мужчыну асудзілі на адзін год пазбаўлення волі ўмоўна, паведамляе РІА "Новости". Напярэдадні Новага года 35-гадовы трактарыст узламаў дзверы ў адрыну ў адным з мясцовых пасёлкаў і скраў адтуль 192 дубовыя венікі для лазні. Па звестках следства, частку венікаў ён прадаў у мясцовую лазню, а астатнія збыў на рынку прыезджым з Беларусі.

У судзе мужчына цалкам прызнаў сваю віну і пакаяўся ў зробленым.