Жыхар Слуцка пасварыўся з кандуктарам і разбіў шкло ў аўтобусе

11 жніўня пасля праведзенай праверкі Слуцкім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата справа па ч. 1 арт. 339 КК (хуліганства) у дачыненні да 43-гадовага непрацуючага жыхара Слуцка, паведамляе БелаПАН. 12 лiпеня ён ехаў звычайным маршрутным аўтобусам "МАЗ". Аднак падчас паездкі па нейкай прычыне ўсчаў сварку з кандуктарам, а пры выхадзе на прыпынку "Рынак" па вуліцы Леніна нечакана кінуў камень у аўтобус, разбіўшы шкло. Чым нанёс шкоды ажно на 1,2 мільёна рублёў.