Жыхара Гомеля аштрафавалі за рассылку па пошце парнаграфічных часопісаў

Суд Савецкага раёна Гомеля пакараў штрафам у памеры 1 млн. 50 тыс. рублёў жыхара абласнога цэнтра за распаўсюджванне друкаваных выданняў парнаграфічнага характару. Непрацуючы, раней неаднаразова судзімы 48-гадовы жыхар Гомеля адправіў парнаграфічныя часопісы па пошце заказным лістом у мазырскую калонію знаёмым, з якімі адбываў пакаранне. На следстве абвінавачваны патлумачыў, што пры вызваленні з калоніі яго знаёмыя папрасілі прыслаць ім часопісы і газеты, каб пачытаць у вольны час.

Пры атрыманні заказной карэспандэнцыі адміністрацыя калоніі выявіла, што часопісы ўтрымліваюць парнаграфію, і паведаміла аб гэтым у праваахоўныя органы. Падазроны быў затрыманы. Адрасаты патлумачылі, што прасілі абвінавачванага прысылаць не парнаграфію, а газеты і часопісы з красвордамі і сканвордамі, паведамляе БелаПАН.