Жыхарка Чэхіі патрабуе ёй вярнуць землі амбасады Расіі ў Празе

У суд на Расію падала дачка чэшскага банкіра Лізбет Попер. Яна патрабуе вяртання зямельных участкаў у Празе, на якіх месцяцца будынкі расійскага дыпламатычнага прадстаўніцтва.

Жанчына сцвярджае, што да Другой сусветнай вайны гэтая зямля належыла яе бацьку. Таксама яна патрабуе ад чэшскіх уладаў кампенсацыі ў 40 мільёнаў еўра за згубленую маёмасць.

У 1939 годзе маёмасць сям'і банкіра была канфіскаваная нацыстамі, а вілу пераўтварылі ў галоўны будынак гестапа. Пасля вайны чэшскія ўлады падаравалі гэты дом і зямельныя ўчасткі Савецкаму Саюзу, паведамляе "Эхо Москвы".