Жыхароў Заслаўя арыштавалі за незаконную лоўлю фарэлі
Крымінальная справа па факце незаконнай лоўлі рыбы распачата ў дачыненні да двух жыхароў Заслаўя. Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей Упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама, каля вёскі Вязынка ў рацэ Удранка мужчыны незаконна вылавілі 113 штук фарэлі на 35 мільёнаў 30 тысяч рублёў.
У іх канфіскаваны акумулятарная батарэя і электрамагнітны пераўтваральнік. Затрыманне праводзілі супрацоўнікі радашковіцкага аддзела міліцыі.
У іх канфіскаваны акумулятарная батарэя і электрамагнітны пераўтваральнік. Затрыманне праводзілі супрацоўнікі радашковіцкага аддзела міліцыі.