Жыхары Магілёва просяць кіраўніка дзяржавы ўратаваць іх ад патопу (фота)
Жыхары вуліцы Батоўкіна ў Магілёве напісалі у адміністрацыю прэзідэнта ліст, у якім просяць уратаваць іх ад магчымага патопу. Вось што распавёў Еўрарадыё Фёдар, жыхар гэтай вуліцы: "У хуткім часе прагназуюць дажджы, і мы баімся, што зноў паўторыцца ліпеньскі патоп. Залеўную каналізацыю, калі і праводзілі, то гадоў 15 назад, цяпер яе проста няма. Што рабіць, не ведаем, а ў Магілёве дапамогі ўжо чакаць няма ад каго каго".
На скаргі жыхароў дарожная служба раёна адказала, што залеўная каналізацыя ёсць і дзейнічае спраўна. Аднак жыхары памятаюць, што ў ліпені падворкі заліло ледзь не па калена. Аднак калі мясцовы жыхар звярнуўся за дапамогай у МНС, яму адмовілі, бо ў самым доме вады не было. А адпампоўка з вуліцы — паслуга дарагая. У выканкаме яму параілі купіць помпу. А вось суседцы "пашанцавала": вада пайшла ў хату, і ратавальнікі выканалі сваю працу.