Жыхары пасёлка пабілі пісьменніцу, якая напісала пра іх кнігу

Здарэнне адбылося ў пасёлку ў Калінінградскай вобласці Расіі. Як паведамляе сайт klops.ru, год таму калінінградская журналістка Святлана Вікарый з'ехала ў пасёлак, дзе пачала пісаць аповесць пра вясковых жыхароў — "Вось мая вёска". Твор яна апублікавала на адным з літаратурных сайтаў.



Але хтосьці з вяскоўцаў прачытаў гэтую аповесць, і яна людзям не спадабалася. Даведалася пра гэта пісьменніца вельмі проста: аднойчы цёмным вечарам каля 20 жыхароў Калужскага прыйшлі да яе хаты. Некаторыя, кажа жанчына, былі нападпітку, а іншыя — нават з палкамі.



Довады пісьменніцы пра тэорыю літаратуры, аўтарскую задуму і эвалюцыю персанажаў нікога не пераканалі. Вяскоўцаў асабліва абурыла, што Вікарый у сваім творы вывела іх пад вулічнымі мянушкамі. Жанчыну збілі да страсення мозгу.



Супрацьстаянне ў вёсцы дайшло да таго, што Вікарый прыйшлося паскардзіцца на аднавяскоўцаў былым калегам-журналістам, участковаму і нават раённаму дэпутату.



Пісьменніца не збіраецца адмаўляцца ад свайго твору не збіраецца. Праўда, пакуль што выдаліла твор з інтэрнэту.



Фота Святланы Вікарый — klops.ru