Жызель Хювенен павязе хлопчыку з Івянца майку мінскага "Дынама" за $2 тыс.

Хлопчык з Івянца Павел Рашчынскі, які цяжка хварэе, атрымае майку хакейнага клуба "Дынама" (Мінск). Яе набыла на дабрачынным аукцыёне за 2 тысячы долараў жонка хакеіста Ханэса Хювенена Жызель. Сёння жонкі дынамаўскіх хакеістаў наведаюць з падарункам Паўла Рашчынскага, паведамляе прэс-служба мінскага "Дынама".