Зімой за двухпакаёвую кватэру давядзецца плаціць па 163 тысячы рублёў

Усярэднены кошт камунальных паслуг для двухпакаёвай кватэры ў ацяпляльны перыяд сёлета складзе 163 тысячы рублёў.
Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Анатоль Шагун.

Паводле яго слоў, летам камунальныя паслугі ў такой кватэры каштуюць каля 106 тысяч рублёў, перадае “Інтэрфакс-Захад”.

Дарэчы, па словах Шагуна, беларусы аплачваюць толькі каля 30% камунальных плацяжоў, астатняе пакрывае дзяржава.