Злачынцу, які ўцёк з пісталетам з суда, абвесцілі ў міждзяржаўны вышук

У міждзяржаўны вышук, які распаўсюджваецца на ўсе краіны СНД, абвесцілі Сяргея Багдашова, які ўцёк з пісталетам з жодзінскага суда. Чатыры дні пошукаў яго ў Беларусі не далі вынікаў. Нагадаем, на рахунку 31-гадовага Багдашова, ураджэнца Асіповіцкага раёна, налічваецца каля трох дзясяткаў крымінальных эпізодаў. Пракурор патрабаваў для яго 10 гадоў турмы, аднак суддзя зачытаць прысуд не паспеў, бо злачынца напаў на вартаўніка, абяззброіў яго і ўцёк. Міліцыя ўчора абвесціла ўзнагароду за інфармацыю, што дапаможа знайсці Сяргея Багдашова.