Зламыснікі ў касцюмах зомбі і нячысцікаў абрабавалі ювелірную краму
Здарэнне адбылося ў мексіканскай сталіцы Мехіка ў ноч на панядзелак.
Група зламыснікаў была ўзброеная аўтаматамі і пісталетамі. Падчас налёту яны забралі ў ювелірнай краме тавараў на 76 тысяч долараў. "Зомбі" паспяхова змаглі з'ехаць у невядомым кірунку, паліцыя вядзе іх пошук, інфармуе агенцтва Associated Press.
Фота — AFP