Злодзей схаваў 30 батонаў кілбасы ў прыбіральні мясакамбіната
Спроба крадзяжу кілбасы спыненая на мінскім мясакамбінаце, паведамляе БелаПАН. Арганізатарам крадзяжу стаў 20-гадовы грузчык прадпрыемства. У прыбіральні на тэрыторыі камбіната ён схаваў 30 батонаў кілбасы на 400 тысяч рублёў. Зразумеўшы, што самому скрадзенае не вынесці, ён запрасіў яшчэ дваіх чалавек. Тыя прабраліся на прадпрыемства праз плот, а вось вынесці прадукцыю чамусьці вырашылі праз прахадную, разам з грузчыкам.
Працаўнік камбіната першым паспрабаваў прайсці праз ахову. Пры спробе затрымання малады чалавек кінуўся ўцякаць, губляючы схаваную пад вопраткай каўбасу, і яму ўдалося схавацца. Яго саўдзельнікі таксама спрабавалі вынесці каўбасу пад вопраткай.
Міліцыя пачала на затрыманых крымінальную справу. Ім пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў.