Злотнікаў: Вяртанне "савецкіх укладаў" ўжо адзін раз не атрымалася
Эканаміст Леанід Злотнікаў лічыць, што новая хваля вяртання "савецкіх укладаў" скончыцца як і папярэдняя: людзі застануцца незадаволенымі: Злотнікаў: "У нас ужо гэтае пытанне ўздымалася. Памятаеце, прэзідэнт абяцаў вярнуць уклады? Працэс пайшоў: дробязь вярталі замест буйных грошай, якія былі ў мінулыя гады. І не атрымалася гэтае вяртанне ў першы раз. Я думаю, што і ў другі раз будзе так сама. Вы ведаеце, які вялікі дэфіцыт бюджэту закладзены на наступны год? Чатыры ці шэсць адсоткаў. У нас такога дэфіцыту ў мінулыя гады не было. Вельмі напружанны фінансавы стан. І рэальна вярнуць грошы зараз будзе вельмі складана. Гэта будзе зноў такі піяраўскі ход".
Нагадаем, кіраўнік Нацбанку Пётр Пракаповіч заявіў, што Нацыянальны банк плануе вяртаць савецкія ўклады, якія "згарэлі" ў 1991 годзе. Пракаповіч кажа, што гэтае пытанне будзе разглядацца ў наступным годзе. Ён выказаў спадзяванне, што такія ўклады атрымаецца вярнуць цягам бліжэйшых гадоў.