Змагары з алкагалізмам на Магілёўшчыне не шкадуюць сродкаў і фантазіі

Аб’ём спажывання алкаголю на аднаго жыхара Магілёўшчыны перавышае 9 літраў на год у пераліку на чысты спірт, кажа афіцыйная статыстыка. На ўліку ў наркалагічных дыспансерах у 2009 годзе знаходзілася каля 23,5 тысяч чалавек. У гэтым годзе на ўлік пастаўлены больш за 2 тысячы чалавек, а 327 алкаголікаў накіравана ў ЛПП, з якіх 80 — жанчыны.
Абласны наркалагічны дыспансер толькі ў 2010 годзе “закадзіраваў” 1850 чалавек. У той жа час 228 чалавек прайшлі лячэнне стрэсапсіхатэрапіі.

Як паведамляе сайт Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, 17 чэрвеня ва ўсіх населенных пунктах вобласці пройдзе дзень інфармавання і барацьбы з алкагалізмам. Цікава, што інфармацыя для работы прапагандзісткіх груп на сайце прадстаўлена на 64 старонках!