Змены ў выбарчае заканадаўства парламентары ўнясуць 30 лістапада і 10 снежня

На 30 лістапада ў Палаце прадстаўнікоў прызначаныя слуханні па змене ў выбарчае заканадаўства ў першым чытанні, у другім чытанні — на 10 снежня. Пра гэта БелаПАН паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына. Уступіць у сілу законапраект павінен праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання. Па словах Ярмошынай, у 20-х днях студзеня з'явіцца ўказ аб правядзенні мясцовых выбараў. Да гэтага часу змены ў выбарчае заканадаўства будуць падпісаныя і апублікаваныя.

Чыноўніца заявіла, што праект зменаў на 90% улічвае рэкамендацыі АБСЕ. У прыватнасці, адзначыла яна, АБСЕ прапаноўвала спрасціць парадак вылучэння кандыдатаў, каб зробіць выбары альтэрнатыўнымі. "Пры гэтым гаварылася толькі аб патрабаванні выключыць становішча аб абавязковай наяўнасці партыйных структур у акрузе, — сказала Ярмошына. — Мы пайшлі далей: спрасцілі парадак вылучэння кандыдатаў шляхам збору подпісаў, паменшылі колькасць падставаў для прызнання подпісаў несапраўднымі, што скароціць колькасць адмоваў у рэгістрацыі кандыдатаў".

Па словах кіраўніцы Цэнтравыбаркаму, шмат якія рэкамендацыі АБСЕ былі таксама ўлічаныя пры рэгламентацыі асаблівасцяў правядзення перадвыбарнай агітацыі і збору подпісаў.