Знайшоўся галоўны сведка па справе выбуху 4 ліпеня (фота)

Сёння раніцай у Кастрычніцкі РУУС беларускай сталіцы прыйшоў мужчына, якога праваахоўнікі лічаць галоўным сведкам па справе аб выбуху 4 ліпеня ў Мінску. Пра гэта паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі. Яго фота распаўсюдзілі СМІ, днямі ў Мінску ў грамадскіх месцах з'явіліся ўлёткі з просьбай дапамагчы знайсці гэтага чалавека.



Міліцыя выказвае падзяку ўсім грамадзянам, якія дапамаглі ўстанавіць асобу і месцазнаходжанне мужчыны.

Як паведамляе "Інтэрфакс", цяпер мужчыну апытваюць. Сёння з грамадскіх месцаў будуць прыбраныя ўлёткі з яго фотаздымкам.