Зніклага рыбака шукалі болей за тыдзень, а ён паехаў да "другой" сям'і
Зніклага гродзенскага рыбака шукалі болей за тыдзень, а ён у гэты час знаходзіўся ў сваёй "другой" сям'і ў Смаргоні. На рыбалку жыхар абласнога цэнтру паехаў 19 жніўня з сябрам на аўтамабілі. Калі яны не вярнуліся, сваякі звярнуліся ў міліцыю. Былі абследаваныя вадаёмы побач з вёскай Азёры, прачосвалі ваколіцы Нёмана, разаслалі фотаздымкі зніклых.
Газета "Вечерний Гродно" паведамляе, што на мінулым тыдні ўчастковы са Смаргоні заўважыў на вуліцы мужчынаў, якіх расшуквалі, па прыкметах.
Аказалася, што ў аднаго з рыбакоў у Смаргоні жыве яшчэ адна "жонка", шлюб з якой не зарэгістраваны, а таксама іх сумеснае дзіця. Ён патлумачыў, што прыехаў якраз з мэтай яго выхавання. А сябар паехаў з ім за кампанію.