Зніклая 7-гадовая школьніца жывая – лагойская міліцыя
Зніклая на Лагойшчыне 7-гадовая школьніца жывая. Такую інфармацыю атрымала мясцовая міліцыя. Ніякія падрабязнасці пакуль не паведамляюцца. Нагадаем, Іра Кужэльная 23 лістапада не вярнулася дахаты са школы.
Днямі яна была абвешчаная ў рэспубліканскі вышук. Да пошуку дзяўчынкі
прыцягнулі значныя сілы – каля 180 вайскоўцаў і 70 міліцыянтаў.
Яны прачосваюць тэрыторыю ад вёскі Беларучы на Лагойшчыне да Астрашыцкага Гарадка, дзе калісьці жыла сям’я Кужэльных да пераезда на Лагойшчыну, паведамляе газета “Рэспубліка”.
Яны прачосваюць тэрыторыю ад вёскі Беларучы на Лагойшчыне да Астрашыцкага Гарадка, дзе калісьці жыла сям’я Кужэльных да пераезда на Лагойшчыну, паведамляе газета “Рэспубліка”.