Знішчальная навальніца ў Польшчы: 7 забітых, вялікія разбурэнні (фота)

7 чалавек загінулі, больш за 50 параненыя ў выніку навальніц уначы 23-24 ліпеня.
Людзі гінулі пад дрэвамі, ударамі маланкі і электрычнасьці. Адзін чалавек патануў на возеры, калі яго лодку перавярнула віхура. 24-гадовая цяжарная жанчына загінула ў машыне пад дрэвам.
Ратавальнікі правялі 4 тысячы акцый. Аднаўленчыя працы працягваюцца.
У Ніжнешлёнскім, Вялікапольскім і Лодскім ваяводствах блакаваныя многія дарогі, сарваныя дахі і панішчаныя бігборды, а таксама энергетычныя лініі. Электрычнасці няма ва Ўроцлаве і Легніцы. У Пабяніцах маланка ўдарыла ў склад трыкатажу – згарэла 260 кв. м., запоўненых таварам. У Варшаўскім аэрапорце доўга не маглі сесці самалёты. Аднаўленчыя акцыі працягнуцца некалькі дзён.

Onet



Маланкі над Пазнанем



Неба над Варшавай было светлае па 5-7 секунд



Начная вясёлка